Зянон ПАЗЬНЯК. Афіцыйны сайт Зянон Пазьняк
Біяграфія
Праграма
Фотаальбом
Відэа-Аўдыё
Кантакт
Спасылкі
Артыкулы
Аналітыка
Інтэрв'ю
Ацэнкі
Кнігі


Бясплатны хостынг

 

усе артыкулы разьдзелу
 
Падзеі і навіны
20 гадоў Беларускаму Народнаму Фронту “Адраджэньне”. (Віншаваньне)
18.10.08, 11:00
Дарагія фронтаўцы, дарагія беларусы!

19-га кастрычніка 1988 года адбылася вялікая падзея сучаснасьці і гісторыі Беларусі – патрыётамі Бацькаўшчыны і свабоды быў створаны Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”.

Гэта была лёсавызначальная падзея ў гісторыі Беларускай нацыі і яе векавога змаганьня за волю, супраць акупацыі й вынішчэньня. Вызвольныя ідэі Фронту, пагрунтаваныя на прыкладзе 25-га Сакавіка і ідэалах БНР, паднялі на змаганьне лепшых людзей народа, стварылі яго авангард у савецкім парляманце і мірным шляхам прывялі да перамогі над камунізмам, да здабыцьця рэальнай незалежнасьці Беларусі, паспрыялі стварэньню сапраўднай незалежнай дзяржавы.

Стварэньне незалежнай дзяржавы ёсьць вяршыня ў разьвіцьці і гісторыі нацыі. Упершыню за 200 гадоў змаганьня гэтая вяршыня дасягнута, дзякуючы працы і барацьбе Народнага Фронту і яго народных прадстаўнікоў – дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце краіны.

Фронт паставіў і дамогся вырашэньня асноўных праблемаў нацыі: незалежнасьці, праўды пра злачынствы Чарнобыля і стварэньня заканадаўчай і практычнай сістэмы паратунку ад вынікаў Чарнобыльскай катастрофы, праўды пра камуністычны генацыд народа, вяртаньня беларусаў з расейскіх войнаў, спыненьня дзейнасьці КПСС і ЛКСМ на Беларусі, стварэньня сістэмнай заканадаўчай базы незалежнай дзяржавы, вяртаньня нацыянальных сымвалаў (Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрбу Пагоня) на дзяржаўны пасад, заканадаўчага сцьвярджэньня і забесьпячэньня дзяржаўнасьці Беларускай мовы, вяртаньня беларускай школы і адукацыі ў грамадзкі ўжытак, стварэньня беларускага войска, грамадзянства і грашовай сістэмы; Фронт стварыў канцэпцыі эканамічных, энергетычных, інфармацыйных і палітычных рэформаў разьвіцьця краіны, раскрыў праўду пра антыбеларускую сутнасьць расейскай палітыкі.

Але ў Беларусі барацьба не закончана, бо ня вырашаная засталася важная праблема незалежнай дзяржавы – пытаньне нацыянальнай ўлады. Усе нашыя цяперашнія беды, страты, унутранная акупацыя, дыктатура, антыбеларускі рэжым і зьнявага нацыі – ўсё ад таго, што беларускія нацыянальныя сілы не здабылі ўладу – пытаньне, якое залежыць ад усяго грамадзтва. Барацьба працягваецца, наперадзе -- перамога.

Стварэньне Народнага Фронту – гэта гістарычная падзея агульнанацыянальнага значэньня. Гэта пункт адліку і крыніца натхненьня для пакаленьняў беларускіх людзей.

Віншую ўсіх беларусаў з 20-мі ўгодкамі слаўных падзеяў, з 20-й гадавінай стварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”! Наша веліч ў існаваньні гэтай падзеі, у жыцьцёвасьці яе справаў і вялікіх ідэй. Віншую фронтаўцаў і змагароў! Віншую кожнага беларуса! Жыве Беларусь!


Зянон Пазьняк

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

19 кастрычніка 2008 г.

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк
Падзеі і навіны
 
18.10.08 20 гадоў Беларускаму Народнаму Фронту “Адраджэньне”. (Віншаваньне) »
18.10.08 Эпоха ў жыцьці нацыі (Да дваццацігоддзя БНФ) »
25.03.08 Зянон ПАЗЬНЯК: “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі” »
13.01.08  Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
05.12.07 Заўвагі пасьля расейскіх выбараў у Думу »
11.11.07 Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
14.10.07  Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
09.09.07 Верасьнёўскі Сойм Бе ларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
04.08.07  Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
10.07.07 Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
11.06.07 Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
12.03.07 Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
13.02.07 Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
Усе навіны »
 



© 2006 - 2009 Зянон Пазьняк. Усе правы абароненыя
Пры перадруку інфармацыі спасылка на сайт Зянона Пазьняка абавязковая
       
 
Падтрымка сайта:    
Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы