Зянон ПАЗЬНЯК. Афіцыйны сайт Зянон Пазьняк
Біяграфія
Праграма
Фотаальбом
Відэа-Аўдыё
Кантакт
Спасылкі
Артыкулы
Аналітыка
Інтэрв'ю
Ацэнкі
Кнігі


Бясплатны хостынг

 

усе артыкулы разьдзелу
 
Падзеі і навіны
Заўвагі пасьля расейскіх выбараў у Думу
05.12.07, 12:00

Выбары ў Расеі ўжо даўно ёсьць звыклай руцінай гэбізму - гэта значыць, сыстэмы ўлады, якая там усталяваная. Расейскія выбары прадказальныя, як дзень і ноч. Два моманты хацеў бы падкрэсьліць у сувязі з гэтай банальнай падзеяй. Рускія выбары ў чарговы раз наглядна паказалі сутнасьць рускага гэбізму, як карпаратыўнай улады кіроўнай групы КГБ. У Расеі створаная жорсткая калектыўная дыктатура, якая сьвядома дрэйфуе ў бок дзяржаўнага фашызму. Пра сутнасьць гэтай улады мы папярэджвалі яшчэ сем гадоў таму.

У Расеі якраз назіраецца вельмі небясьпечны зьбег абставінаў для разьвіцьця клясычнага імпэрскага фашызму. Настальгія па "вялікай імпэрыі", палітычныя паразы ў Прыбалтыцы, Украіне, Чачэніі, Грузіі, бездань паміж правінцыяй і сталіцай, паўсюдная крыміналізацыя грамадзтва, паўсюдная карупцыя ўлады, і пры гэтым - унікальная і абсалютная ўлада КГБ, які, трымаючы ў руках ніткі міжнароднага тэрарызму, істотна ўплывае на ўсясьветную палітыку, на цэны і разьмеркаваньне ўсясьветных энэргетычных рэсурсаў. У Расеі нават пасаду "нацыянальнага лідэра" падрыхтавалі. І сумуюць па Сталіну. Шчасьце яшчэ, што гушкаюць шэрага Пуціна. Бо калі б зьявіўся кліент "с отвагой во взоре", дык іншай была б і размова.

Другі аспэкт, які не магу не адзначыць - гэта часовае прасьвятленьне ў галовах некаторых заходніх спэцоў ад палітыкі. Сьпевакоў пра "расейскую дэмакратыю". Гэта, бадай, адзіны новы палітычны вынік расейскіх выбараў — бурбалкі ў заходніх фантанах. Праўда, ненадоўга. Жыцьцё паказала, што "калектыўная" Эўропа можа добра паразумецца з "калектыўнай" дыктатурай. Нават калі яна фашысцкая.

...Перад пачаткам Другой усясьветнай вайны Англія і саюзьнікі падпісалі пагадненьне з Польшчай, што калі немцы на яе нападуць, дык яны ўступяць у вайну (а немцы патрабавалі тагачасны Данцыг (Гданьск). Немцы напалі на Польшчу, забралі Гданьск, а Польшчу ніхто не бараніў. І была такая крылатая фраза — "Ніхто не хацеў паміраць за Гданьск".

Для нас, беларусаў, гэта ёсьць галоўнае, пра што мы павінны ведаць і памятаць.

"Ніхто ня будзе паміраць за Гданьск". Тым больш - за нашу Незалежнасьць.


Зянон Пазьняк

4 сьнежня 2007г.

(Сяргей Навумчык, радыё Свабода, Інтэрв’ю)

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк
Падзеі і навіны
 
18.10.08 20 гадоў Беларускаму Народнаму Фронту “Адраджэньне”. (Віншаваньне) »
18.10.08 Эпоха ў жыцьці нацыі (Да дваццацігоддзя БНФ) »
25.03.08 Зянон ПАЗЬНЯК: “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі” »
13.01.08  Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
05.12.07 Заўвагі пасьля расейскіх выбараў у Думу »
11.11.07 Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
14.10.07  Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
09.09.07 Верасьнёўскі Сойм Бе ларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
04.08.07  Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
10.07.07 Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
11.06.07 Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
12.03.07 Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
13.02.07 Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
Усе навіны »
 



© 2006 - 2009 Зянон Пазьняк. Усе правы абароненыя
Пры перадруку інфармацыі спасылка на сайт Зянона Пазьняка абавязковая
       
 
Падтрымка сайта:    
Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы