Зянон ПАЗЬНЯК. Афіцыйны сайт Зянон Пазьняк
Біяграфія
Праграма
Фотаальбом
Відэа-Аўдыё
Кантакт
Спасылкі
Артыкулы
Аналітыка
Інтэрв'ю
Ацэнкі
Кнігі


Бясплатны хостынг

 

усе артыкулы разьдзелу
 
Падзеі і навіны
Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
04.08.07, 10:00

12 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Эскалацыя расейскай палітыкі” (публікуецца). Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Партыі і Фронта, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронта, сп. Валеры Буйвал і сп. Уладзімер Раманцоў, сакратары Управы Партыі і Фронту. Выступоўцы казалі аб нашэсьці на Беларусь расейскага мафійнага капіталу, які выклікаў шалёны скачок коштаў на жыльлё. Беларусам (якія жывуць на свае заробкі) цяпер практычна немагчыма набыць жыльлё для сваіх сем’яў. Адкрыта і прыхавана расейскія капіталісты авалодваюць беларускімі прадпрыемствамі. Напрыклад, аўстрыйская фірма, якая валодае сталічным мота-велазаводам, аказалася на самой справе фірмай расейскага капіталіста пад чужым прыкрыцьцем. Цывілізаваны сьвет са зьдзіўленьнем назірае за эканамічнай і палітычнай экспансіяй расейскай імпэрыі. Замест таго, каб разьвіваць занядбаныя расейскія вобласьці прынамсьці вакол Масквы, расейскі рэжым ўтыркае сьцягі на дне Ледавітага акіяна, уводзіць дадатковыя вайсковыя часткі на Паўночны Каўказ, дзе пачынаецца новы віток каляніяльнай вайны. Імпэрыя ня можа існаваць як нармальная сучасная дзяржава і гэта зьяўляецца асноўнай прычынай яе непазьбежнага краху.

Выступоўцы аналізавалі прычыны апошніх перастановак у кіраўніцтве спэцслужбаў мясцовага рэжыму. Рэжым рыхтуецца да сацыяльных пратэстаў беларускага грамадзтва, якое ужо цяпер адчувае на сабе правальную эканамічную палітыку прамаскоўскага кіраўніцтва. Адначасова працягваецца здушэньне беларускай культуры і школы. Напрыклад, у Глыбокім мясцовыя беларусафобы з адміністрацыі зачыняюць апошнюю беларускую школу, перарабляюць яе ў расейска-каляніяльную, нягледзячы на пратэсты бацькоў і вучняў.

Актывізавалася псэўдаапазыцыя, якая пачала актыўна арганізоўваць “экскурсіі” у Курапаты. Падстаўныя “культуролягі” распавядаюць беларускім і замежным грамадзянам пра свой “гераізм” і “самаахвярнасьць”. Яны не паставілі аніводнага крыжа, ня ўдзельнічалі ў абароне курапацкай сьвятыні ад вандалаў рэжыму. Але цяпер гэтая публіка стварае міф аб сабе і заяўляе пра праекты “новага помніка” у Курапатах, які яны мяркуюць ўсталяваць разам з антыбеларускім рэжымам. Беларускім патрыётам прыйдзецца бараніць Народны Мэмарыял у Курапатах таксама і ад гэтага псэўдаапазыцыйнага грантаўскага няшчасьця.

Сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны распавялі аб дзейнасьці патрыётаў, якія паўсюль вядуць змаганьне за беларушчыну, за нашу Бацькаўшчыну. Галоўная задача гэтай барацьбы – далучэньне да Беларускай Салідарнасьці сумленных людзей, якім неабыякавы лёс краіны.


Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

12 жніўня 2007 г.

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк
Падзеі і навіны
 
18.10.08 20 гадоў Беларускаму Народнаму Фронту “Адраджэньне”. (Віншаваньне) »
18.10.08 Эпоха ў жыцьці нацыі (Да дваццацігоддзя БНФ) »
25.03.08 Зянон ПАЗЬНЯК: “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі” »
13.01.08  Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
05.12.07 Заўвагі пасьля расейскіх выбараў у Думу »
11.11.07 Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
14.10.07  Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
09.09.07 Верасьнёўскі Сойм Бе ларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
04.08.07  Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
10.07.07 Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
11.06.07 Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
12.03.07 Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
13.02.07 Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
Усе навіны »
 



© 2006 - 2009 Зянон Пазьняк. Усе правы абароненыя
Пры перадруку інфармацыі спасылка на сайт Зянона Пазьняка абавязковая
       
 
Падтрымка сайта:    
Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы