Зянон ПАЗЬНЯК. Афіцыйны сайт Зянон Пазьняк
Біяграфія
Праграма
Фотаальбом
Відэа-Аўдыё
Кантакт
Спасылкі
Артыкулы
Аналітыка
Інтэрв'ю
Ацэнкі
Кнігі


Бясплатны хостынг

 

усе артыкулы разьдзелу
 
Падзеі і навіны
Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
11.06.07, 13:20
10 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, -- “Гэта шлях беларускі” (публікуецца). З дакладам выступіў таксама сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. У дакладзе прагучала інфармацыя аб становішчы ў Беларусі. З усяе краіны паступае інфармацыя пра цяжкія праблемы ў эканоміцы і фінансах нашай краіны. Паўсюль адбываецца захоп (пад выглядам “пакупкі”) беларускіх прадпрыемстваў расейскім імпэрскім капіталам. Блізкія да рэжыму асобы ў апошнія месяцы актыўна бяруць крэдыты ў банках, чакаюць выбуху інфляцыі. Да гэтай катастрофы вядзе эканоміку краіны прарасейская антынацыянальная палітыка ўладаў.

Вынікі нядаўняга “кангрэсу” прарасейскай “аб’яднанай апазыцыі” сьведчаць пра імкненьне варожых Беларусі сілаў дэзарыентаваць людзей, перш за ўсё моладзь, і завесьці ў тупік сацыяльны і палітычны пратэст. Масква ня хоча мець нават ілюзорнай апазыцыйнай структуры, таму на “кангрэсе” быў праведзены раскол, быў адсунуты ад “лідэрства” Мілінкевіч і ўтвораны дзьве асноўныя групоўкі. Ворагі Беларусі разумеюць, што менавіта моладзь зьяўляецца найбольш небясьпечнай для рэжыма сілай. Нават падчас “кангрэсу” моладзь абсьвістала прафэсара Ю. Хадыку, адэкватна ацаніўшы ягоную фальшывую натуру. Каб адлучыць ад адраджэнскай працы маладых, псэўдаапазыцыя і тыя, што стаяць за ёй, прыдумалі для моладзі “новыя прыярытэты”. Гэта не барацьба за беларускую мову, культуру, не абарона нашай дзяржавы ад расейскай агрэсіі. “Прыярытэты” падстаўных дзеячаў вызначаны як “дэмакратыя” і “правы чалавека”. Антыбеларускія сілы вярнуліся да становішча 1988-90 гадоў, калі толькі пачыналася барацьба за незалежнасьць Беларусі. Яны не прыдумалі нічога новага. Неабходна весьці асьветніцкую працу, тлумачыць людзям подласьць і падступнасьць гэтай палітыкі, вызначаць сапраўдныя нацыянальныя інтарэсы і прыярытэты.

Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Апошнім часам актывізавалася агентура, прадстаўнікі адміністрацыі рэжыму і афіцэры КГБ РБ (нават палкоўнікі, якіх часам ведае мясцовае насельніцтва). Яны дзеляцца з людзьмі “давернай інфармацыяй”: кажуць, што “пара мяняць Лукашэнку, ён усё заваліў, трэба некага новага” і г.д. Цалкам верагодна, што такім чынам на дыктатара зьдзяйсьняецца ціск, каб ён быў больш уступлівым у здачы дзяржаўнай маёмасьці і самой дзяржавы. На прадпрыемствах па ўсёй краіне адміністрацыя папярэджвае работнікаў аб вялікіх скарачэньнях у недалёкай будучыні. Разбураецца вытворчасьць, на многіх прадпрыемствах не хапае нават грошай на выплату заробкаў. Рэнтабельнасьць прадпрыемстваў не перавышае 10-15%.

Грантаўская псэўдаапазыцыя зрабіла ў некалькіх месцах правакацыйныя выступы. Напрыклад, у Навалукомлі правакатары ад грантаўскіх структураў сказалі школьнікам-падлеткам, што “можна зарабіць грошай і папратэставаць без усялякай небясьпекі”. Маладых паслалі размалёўваць горад надпісамі “За свабоду” і расклеіваць налепкі з прапагандай за Мілінкевіча. Зразумела, што міліцыя і спэцслужбы імгненна захапілі маладых, арганізавалі “зачысткі” у навучальных установах. Бацькі падлеткаў праклінаюць гэтую “апазыцыю”, правакатары задаволены. Паўсюль паўтараецца тая ж самая правакацыйная мадэль псэўдаапазыцыі, якая без сэнсу падстаўляе беларускую моладзь пад удар і спрабуе прызвычаіць яе да карупцыі. Трэба супрацьпаставіць гэтай разбуральнай дзейнасьці асьветніцкую працу ва ўсіх рэгіёнах краіны, не дапусьціць, каб фальшывыя зазывалы збэсьцілі нашу моладзь.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 чэрвеня 2007 г.


Зянон ПАЗЬНЯК

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк
Падзеі і навіны
 
18.10.08 20 гадоў Беларускаму Народнаму Фронту “Адраджэньне”. (Віншаваньне) »
18.10.08 Эпоха ў жыцьці нацыі (Да дваццацігоддзя БНФ) »
25.03.08 Зянон ПАЗЬНЯК: “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі” »
13.01.08  Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
05.12.07 Заўвагі пасьля расейскіх выбараў у Думу »
11.11.07 Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
14.10.07  Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
09.09.07 Верасьнёўскі Сойм Бе ларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
04.08.07  Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
10.07.07 Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
11.06.07 Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
12.03.07 Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
13.02.07 Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
Усе навіны »
 



© 2006 - 2009 Зянон Пазьняк. Усе правы абароненыя
Пры перадруку інфармацыі спасылка на сайт Зянона Пазьняка абавязковая
       
 
Падтрымка сайта:    
Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы