Зянон ПАЗЬНЯК. Афіцыйны сайт Зянон Пазьняк
Біяграфія
Праграма
Фотаальбом
Відэа-Аўдыё
Кантакт
Спасылкі
Артыкулы
Аналітыка
Інтэрв'ю
Ацэнкі
Кнігі


Бясплатны хостынг

 

усе артыкулы разьдзелу
 
Падзеі і навіны
Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
17.05.07, 10:00

15 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Старшыня даў ацэнку прамаскоўскай дзейнасьці псэўдаапазыцыі, якая спаборнічае з рэжымам, хто больш верны Расеі і яе імпэрскім інтарэсам. Неабходна працягваць асьветніцкую дзейнасьць, каб не дазволіць грантаўскім падстаўным псэўдаапазыцыянэрам завесьці патрыятычную беларускую моладзь ў чарговы тупік.

З дакладам выступіў таксама сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Дакладчык згадаў публічныя прызнаньні А. Лукашэнкі аб тым, што псэўдаапазыцыйны “день народного едінства” 25 сакавіка сёлета быў сплянаваны і праведзены рэжымам. Заклікі Мілінкевіча “да сумесных дзеяньняў з уладамі”, правакацыйныя дзеяньні кіраўнікоў псэўдаапазыцыі, якія павялі калёны моладзі ад плошчы Каліноўскага прэч ад цэнтру сталіцы, дэманстрацыя “братэрства з расейскімі палітыкамі” каля будынку Акадэміі Навук – усё гэта было зроблена паводле сцэнару антыбеларускага рэжыма. Нават у афіцыйным друку была высьмеяна гэтая “акцыя” псэўдаапазыцыі.

25 сакавіка рэжым арганізаваў таксама блюзьнерскі канцэрт на тэрыторыі аэрапарта “Менск-1” нягледзячы на трагедыю беларускіх авіятараў і афіцэраў, якія напярэдадні загінулі ў Самалі. Паводзіны рэжыму адкрылі вочы многім людзям, якія раней імкнуліся не заўважаць або не разумелі антычалавечы характар гэтага рэжыму. Грамадзтва перажыло шок, і многія робяць з гэтага высновы. Людзі разумеюць, што далей так жыць немагчыма. Менавіта нацыянальнае асьветніцтва, вяртаньне беларусаў да гуманістычных, хрысьціянскіх і нацыянальных каштоўнасьцяў ёсьць шлях усьведамленьня нашага народу і адраджэньня нашай культуры.

Сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны распавялі пра чалавечыя трагедыі беларусаў. Многія з мужчынаў, што паехалі на заробкі ў Расею, вяртаюцца зь “нялюдскай зямлі” у трунах. Тыя, хто вырваўся адтуль жывым, распавядаюць, што расейскай міліцыі трэба плаціць вялікія грошы, каб ня быць арыштаваным і абрабаваным дашчэнту ў расейскіх гарадах і на вакзалах. Паступова беларусы пачынаюць разумець, што Расея – варожая і дзікая краіна, ад якой трэба ратавацца. Выступоўцы падкрэсьлівалі, што неабходна зьбіраць беларусаў па ўсёй краіне пад сьвятым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам дзеля абароны незалежнасьці нашай краіны. Толькі сам народ – салідарныя беларусы здолеюць выратаваць сваю культуру, спыніць шалёную русіфікацыю і наладзіць нармалізацыю нацыянальнага і дзяржаўнага жыцьця ў Беларусі.


Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

15 красавіка 2007 г.

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк
Падзеі і навіны
 
18.10.08 20 гадоў Беларускаму Народнаму Фронту “Адраджэньне”. (Віншаваньне) »
18.10.08 Эпоха ў жыцьці нацыі (Да дваццацігоддзя БНФ) »
25.03.08 Зянон ПАЗЬНЯК: “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі” »
13.01.08  Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
05.12.07 Заўвагі пасьля расейскіх выбараў у Думу »
11.11.07 Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
14.10.07  Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
09.09.07 Верасьнёўскі Сойм Бе ларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ »
04.08.07  Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
10.07.07 Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
11.06.07 Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
17.05.07 Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
12.03.07 Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ »
13.02.07 Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ »
Усе навіны »
 



© 2006 - 2009 Зянон Пазьняк. Усе правы абароненыя
Пры перадруку інфармацыі спасылка на сайт Зянона Пазьняка абавязковая
       
 
Падтрымка сайта:    
Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы